У Менску «Начным ваўкам» вярнулі касметычку


Беларускія актывісты з Партыі БНФ прывезлі да расейскай амбасады касметычку «Начных ваўкоў» і са словамі «нам чужога не трэба» аддалі ахове. Міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў акцыі, а журналістаў змусілі выдаліць відэазапісы з месца падзеяў.

Гэтая акцыя – адказ беларускіх актывістаў на мотапрабег «Начных ваўкоў» ды іхныя скаргі на тое, што на польскай мяжы іх трымалі тры гадзіны і абшуквалі – «кожную шкарпэтку і касметычку, асбаістыя рэчы».

У «касметычцы» з эмблемаю «Начных ваўкоў», якую прынеслі да расейскай амбасады, былі сярод іншага панчохі ды карункавыя трусы. Калі актывісты пазванілі ў дзверы амбасады, да іх выйшлі ахоўнікі, якія выклікалі нарад міліцыі. Міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў акцыі, а ў журналістаў спраўдзілі дакументы ды змусілі выдаліць відэазапісы з акцыі. «Касметычку» усё ж забралі.

Выказванне «начнога ваўка» Андря Баброўскага пра касметычку сталася прычынаю для кпінаў і жартаў сярод інтэрнаўтаў. У Сеціве з’явіліся дзясяткі фотажабаў і дэматыватараў на гэтую тэму.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў