У Менску на вуліцы знайшлі цела жанчыны


Следчыя затрымалі падазраванага ў забойстве, ім аказаўся муж загінулай.

Цела жанчыны знайшлі раніцай 25 ліпеня каля вуліцы Ясеніна ў Менску. Работнікі касілі траву і заўважылі забітую.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле п. 6 ч. 2 арт. 139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю).

Следчыя затрымалі падазраванага і змясцілі яго ў ізалятар часовага ўтрымання.

«Паводле атрыманых звестак, днём 23 ліпеня 2018 года на ўскрайку сталіцы мужчына падчас сваркі пасля сумеснага распівання спіртных напояў збіў жонку, а таксама нанёс ёй удары нажом. Ад атрыманых траўмаў пацярпелая памерла на месцы», – паведамляюць у Следчым камітэце.

Цяпер праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні і экспертызы.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў