У Менску на вакансію дворніка прэтэндуе 102 асобы


На вакансію грузчыка – 126, ахоўніка – 96, камплектоўшчыка – 60, вартаўніка – 56, паведаміла намеснік старшыні камітэту працы, занятасці i сацыяльнай абароны Менскага гарвыканкаму Таццяна Кудзевіч.

На 1 траўня 2016 года ў Менску статус афіцыйнага беспрацоўнага мае 8200 асобаў. Колькасць свабодных вакансіяў – 7600. За 4 месяцы 2016-га сталічная служба занятасці выдзеліла субсідыю на ўласны бізнес 52 беспрацоўным і 557 асобаў накіравала на перакваліфікацыю.

ЮВ, belsat.eu, паводле minsknews.by

Стужка навінаў