У Менску на ўчастках працуюць «карусельшчыкі»


Так званых «карусельшчыкаў» сфатаграфавалі назіральнікі на шэрагу ўчасткаў Каліноўскай 108 выбарчай акругі. «Каруселі» – гэта групы людзей, якія пераходзяць ад участку да ўчастку і незаконна на іх галасуюць.

«Так званая «карусель» – гэта правераныя метады фальсіфікацыяў. На некалькіх участках выкарыстоўваюць адных і тых жа людзей для падстаўнога галасавання. Гэта грубейшае парушэнне», – пракаментаваў сітуацыю кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Руху «За Свабоду« па 108 Каліноўскай акрузе Юрась Губарэвіч.

-karusel1

 

Паводле яго, бюлетэні ад «карусельшчыкаў» ідуць на карысць праўладнаму кандыдату і накручваюць яўку для камісіі.

Сёння назіральнікі таксама зафіксавалі карусельшчыкаў на яшчэ адным участку №635.

Назіральнікі «Права выбару» раней адзначалі, што колькасць выбарцаў па іх падліках на некаторых участках не супадае з выніковым штодзённым пратаколам (па дадзеных камісіі, галасуюць больш выбарцаў). Гэта значыць, што камісіі рыхтуюцца да магчымых укідаў бюлетэняў, якія зоймуць месца «віртуальных» выбарцаў, якіх фігуруюць у пратаколе, але не былі на ўчастку.

ДР belsat.eu паводле pyx.by

Стужка навінаў