У Менску на пешаходным пераходзе грузавік збіў некалькі чалавек. Загінула 11-гадовая дзяўчынка


Месца здарэння. Фота-@sudexpert_by

Сёння, 2 снежня, каля 16.30 на пешаходным пераходзе каля гандлёвага цэнтру «Замак» у Менску грузавы аўтамабіль урэзаўся ў пешаходаў. Загінула 11-гадовая дзяўчынка, яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні.

У шпіталь дастаўлены чатыры чалавекі. Загінула 11-гадовая дзяўчынка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, грузавы аўтамабіль пратараніў пешаходаў, калі яны перасякалі праезную частку па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора.

Паводле праваахоўнікаў, кіроўца грузавіку ЗІЛ сцвярджае, што ў яго проста адмовілі тармазы.

«Паводле папярэдніх дадзеных, кіроўца ЗІЛа цвярозы. 11-гадовая дзяўчынка загінула ад атрыманых траўмаў, чацвёра пешаходаў атрымалі раненні, у тым ліку яшчэ адно 7-гадовае дзіця», – распавёў TUT.by афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС Беларусі Станіслаў Салавей.

Месца здарэння. Фота-@sudexpert_by

ІІ, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары