У Менску на Ноч музеяў рыцары ВКЛ вучылі валоданню мячом

photo

Археалагічны музей «Верхні горад» упершыню ўзяў удзел у акцыі Ноч музеяў, зладзіўшы яскравае шоу.

У двары музею можна было сустрэць воінаў розных эпох. Рымскія легіянеры на чале са сваім правадыром, суворыя вікінгі са сваёй світай, а таксама тампліеры, белыя плашчы якіх нагадалі пра крыжовыя паходы. Пасля французскіх рыцараў паважна прэзентавалі шляхту Вялікага княства Літоўскага.

Вядома ж, не абышлося без воінаў Першай сусветнай і Вялікай айчыннай вайны.

IMG_4445Дзеткі і дарослыя з захапленнем назіралі за імпрэзаю. Рыцары ВКЛ не змаглі проста так пакінуць публіку і прадэманстравалі некаторыя прыёмы фехтавання на мячах. Кожны з хлопцаў хацеў адчуць сябе рыцарам.

Атмасферу свята дапаўнялі сярэднявечныя музычныя ноткі.

У сёлетняй Ночы музеяў бралі ўдзел 15 менскіх пляцовак з праграмамі на любы густ.

МР, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары