У Менску на МКАД грузавік сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам


Аварыя здарылася а 6 раніцы паміж Лагойскім трактам і праспектам Незалежнасці. Аўтобус № 86 выехаў на маршрут, унутры знаходзіўся толькі кіроўца. На месцы працуе ДАІ.

Цір, загружаны воцатам, вяртаўся з рэйса з Літвы. Ззаду ён уехаў у аўтобус, які рухаўся ў першай паласе з боку Лагойскага тракта ў бок вуліцы Усіхсвяцкай. Кіроўца распавёў, што ён задумаўся, а калі звярнуў увагу на дарогу, да аўтобуса заставалася 50 метраў.

Фота ДАІ Першамайскага раёну
Фота ДАІ Першамайскага раёну

Кіроўца фуры экстранна затармазіў, але пазбегнуць сутыкнення не ўдалося. Ад удару аўтобус выкінула за межы праезнай часткі.

Кіроўцу аўтобуса забралі ў шпіталь на хуткай, а пазней адпусцілі.

ДР belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў