У Менску на аўтах для адлову жывёлаў з’явіліся апазнавальныя знакі (Фота)


Аўта прадпрыемства «Фаўна гораду»

Аўты для адлову жывёлаў пачалі абазначаць апазнавальнымі знакамі.

Пра гэта распавяла дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Фаўна гораду» Тамара Царыкоўская.

Апазнавальныя знакі – невялікія налепкі з назвай арганізацыі і нумарам тэлефонаў, прылепленыя да кузава. Пакуль такія знакі толькі на трох аўтах, але хутка з’явяцца на астатніх (агулам «Фаўна гораду» валодае пяццю аўтамі для адлову безнаглядных жывёлаў).

Такія апазнавальныя знакі з’явіліся па просьбе абаронцаў жывёлаў, адзначыла Тамара Царыкоўская.

Таксама яна расавяла, што сёлета плануецца набыць новую машыну для адлову, якая будзе абсталяваная стэлажамі з клеткамі і кандыцыянерам. У перспектыве ўсе аўты плануюць пераабсталяваць такім чынам, каб было зручней перавозіць жывёлаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Глядзі таксама
Каментары