У Менску можна сфатаграфавацца з афішаю Вольскага і атрымаць запрашальнік на канцэрт


Музыка запрасіў усіх на сольны выступ у Facebook’у.

«Да 21 верасня ўключна вось у такім выглядзе пры любым надвор’і і ў любую гадзіну буду з нецярплівасцю чакаць вас каля цэнтральнага ўваходу ў парк Горкага дзеля здымкаў і абдымкаў», – піша Вольскі.

Той, хто выкладзе фота сябе на фоне афішы з гэштэгам #volskiminsk2109, мае шанец атрымаць два запрашальнікі на канцэрт з візітам у грымёрку. Першага пераможцу вызначаць раніцай 30 жніўня.

21 верасня Лявон Вольскі выступіць у Менску з праграмай «Белая яблыня грому». Канцэрт пройдзе ў Prime Hall. Гэта першы сольны выступ музыкі ў беларускай сталіцы за апошнія 7 гадоў.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары