У Менску можа з’явіцца помнік Кастусю Каліноўскаму


Архітэктары «Менскграду» вынеслі на грамадскае абмеркаванне новы дэталёвы план раёну вуліцы Каліноўскага. Згодна з праектам, у цэнтры скрыжавання вуліц Каліноўскага і Кядышкі будзе мемарыяльная зона, у якой плануецца размясціць помнік Кастусю Каліноўскаму.

Пра гэта паведамляе onliner.by.

Кастусь Каліноўскі – лідар нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. Каліноўскага публічна павешалі на гандлёвым пляцы Лукішкі ў Вільні 22 сакавіка 1864 года па асабістаму загаду царскага генерала Мураўёва.

У 2013 годзе ў Менску была разгорнутая грамадская кампанія за ўсталяванне помніка Каліноўскаму, было сабрана 3500 подпісаў. Тады гарадскія ўлады заяўлялі, што да 2017 году зʼяўленне такога помніка не плануецца.

Грамадскае абмеркаванне праекту архітэктараў адбудзецца з 1 па 25 чэрвеня.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары