У Менску маршрутнае таксі наехала на цяжарную жанчыну


Здарэнне адбылося 8 кастрычніка каля 09:00 на вуліцы Янкі Лучыны.

52-гадовы кіроўца Peugeot Boxer ехаў у кірунку Ігуменскага тракту і на неўрэгуляваным пешаходным пераходзе наехаў на 25-гадовую жанчыну.

Жанчына атрымала траўмы, ейны стан ацэньваецца як цяжкі. Паводле ДАІ Менгарвыканкаму, пацярпелая цяжарная. Яе шпіталізавалі.

Цяпер следча-аператыўная група высвятляе прычыны і абставіны здарэння.

ДР belsat.eu

Фота ДАІ Менск

Стужка навінаў