У Менску кіроўца выратаваў жыццё сабаку, але пабіў 4 аўтамабілі


35-гадовы кіроўца Mitsubishi ехаў па вуліцы Карпава з боку Волаха на Лібкнехта.

Паводле менчука, на дарогу раптоўна выбег сабака. Кіроўца экстранна затармазіў і вывернуў руль, каб не задавіць жывёліну. Мужчына страціў кіраванне, яго аўта занесла і адкінула ў прыпаркаваныя ВАЗ, Renault і Mitsubishi.

У аварыі ніхто не пацярпеў. Кіроўца Mitsubishi быў цвярозы, піша AUTO.TUT.BY са спасылкай на ДАІ Маскоўскага раёну.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў