У Менску кіроўца памёр за стырном, перастаўляючы аўта


Менскі кіроўца памёр за стырном, паведаміла старэйшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ РУУС Фрунзенскага раёну сталіцы Алена Волчак.

Інцыдэнт адбыўся 26 лютага. На нумар «102» патэлефанавалі відавочцы. Паводле іх, на вуліцы Матусевіча за стырном «Kia Sorento» знаходзіцца, імаверна, нецвярозы кіроўца. Экіпаж міліцыя прыбыў на месца здарэння, калі там ужо была хуткая дапамога.

Выявілася, што уладальніку «Kia» 1960 года нараджэння патэлефанавалі і папрасілі пераставіць аўта. Ён выйшаў на вуліцу, пачаў перапаркоўвацца.

«У нейкі момант кіроўцу стала кепска. Машына пачала рухацца хаатычна, пашкодзіла яшчэ два прыпаркаваных аўты. Таму людзі вырашылі, што за стырном – нецвярозы. Хутка ж па прыбыцці канстатавала смерць. Дыягназ усталёўваецца», – распавяла Алена Волчак.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў