У Менску кіроўца аўтобуса згубіў прытомнасць і пратараніў сем аўтаў


Аварыя ў Менску

Кіроўцу аўтобуса стала кепска за стырном.

Аўтобус выехаў на сустрэчную паласу і пратараніў сем аўтаў, паведаміла старэйшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзелу ДАІ Фрунзенскага раёну сталіцы Алена Волчак.

«Аварыя здарылася на перасячэнні вуліцаў Чайлытка і Гарэцкага. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцу аўтобуса стала кепска. Губляючы прытомнасць, ён выехаў на сустрэчную паласу, сутыкнуўся з аўтам і змяў яшчэ шэсць прыпаркаваных аўтаў ля бардзюру», – распавяла Алена Волчак.

Глядзіце таксама >>> Ці можна рэфармаваць ДАІ?

У ДТЗ ніхто не пацярпеў, кіроўцу шпіталізавалі.

ДАІ высвятляе акалічнасці здарэння.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў