Цяпер у Менску кантралёры будуць лавіць безбілетнікаў ад 5-й раніцы


Кантралёры ў наземным грамадскім транспарце цяпер працуюць з 5 раніцы да гадзіны ночы. Раней супрацоўнікі кантрольна-рэвізорскай службы пачыналі працу значна пазней і сканчалі раней. Цяпер жа час працы кантралёраў будзе цалкам супадаць з часам працы грамадскага транспарту.

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар «Менсктрансу» Лявонцій Папянок, перадаюць «Менск-Навіны».

За 11 месяцаў 2017 г. безбілетнікі заплацілі штрафы больш чым на 900 тыс. рублёў, што ў 5,4 разы больш, чым за аналагічны перыяд 2016 г.

«Колькасць аштрафаваных пасажыраў за студзень – лістапад перавысіла паказчык за такі ж час мінулага года ў 4,8 разы, хаця было праверана менш рухомых адзінак, – удакладніў Папянок. – Шмат у чым гэта вынік таго, што ўвялі відэарэгістратары, адмянілі форменныя камізэлькі на электратранспарту, задзейнічалі дружыннікаў і памянялі парадак прэміравання кантралёраў. А з увядзеннем аўдыёвідэарэгістратараў стала яшчэ і нашмат прасцей разбірацца ў канфліктах бакоў».

 

ІІ, belsat.eu, паводле minsknews.by

Стужка навінаў