У Менску кантралёрка ўдарыла пасажырку ў лоб, ейная дачка са страху пачала лупіць крыўдніцу нагамі (ВІДЭА)


Здарэнне адбылося 27 чэрвеня на трамвайнай лініі непадалёк ад станцыі метро «Партызанская».

Удзельнікі канфлікту ехалі ў трамваі №3.

Відэа, якое размясціў у «Twitter’ы» блогер Антон Матолька, сведчыць, як на прыпынку моўная сварка паміж кантралёркаю і пасажыркаю перайшла ў бойку. Кантралёрка пачала біць і прыціскаць жанчыну да сцяны. А ейная дачка спужалася агрэсіі і заплакала, а пасля пачала размахваць нагамі, спрабуючы адбіць маці ў супрацоўніцы Менсктрансу. Яшчэ адзін кантралёр, мужчына, у сварку не ўмяшаўся і калегу не адцягнуў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў