У Менску хуліган пасварыўся з дзяўчынай і накінуўся з нажом на незнаёмца


Міліцыянты затрымалі падазраванага ў замаху на забойства.

Ім аказаўся беспрацоўны мужчына 1981 года нараджэння. Раней яго неаднаразова судзілі за хуліганства, крадзяжы, рабаванні ды незаконны абарот наркотыкаў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінаблвыканкаму.

Паводле аператыўнікаў, 15 жніўня побач з адным з дамоў па вуліцы Леніна ў Менску, мужчына беспрычынна ўдарыў незнаёмую асобу нажом у вобласць шыі. «Хуткая» з пранікальным раненнем шыі даставіла пацярпелага ў больніцу.

Зламыснік некаторы час хадзіў недалёка ад месца здзяйснення злачынства, пасля на таксоўцы з’ехаў на здымнае жыллё.

Пасля ў міліцыю звярнуліся людзі, якія ў медыях пабачылі інфармацыю пра вышук злачынцы, і паведамілі пра яго магчымае месцазнаходжанне. На названы адрас выехалі аператыўнікі, дзе і затрымалі мужчыну.

Ён распавёў, што напярэдадні пасварыўся са сваёй дзяўчынай і выпіў зашмат алкаголю. Канкрэтную прычыну агрэсіўных паводзінаў мужчына патлумачыць не змог, аднак сваёй віны ён не адмаўляе.

У адносінах да яго Следчы камітэт распачаў крымінальную справу з замах на забойства.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў