24 чэрвеня невядомы выйшаў на праспект у раёне ЦУМа ў Менску. Хістаючыся і размахваючы рукамі ён спрабаваў спыніць калону вайсковай тэхнікі.
Неўзабаве хлопца злавілі працаўнікі ДАІ.
Відэа зʼявілася на youtube-канале «cbr rr».
Нагадаем, што 24 чэрвеня ў Менску прайшла рэпетыцыя параду да Дня Незалежнасці. Адзін з танкаў урэзаўся ў слуп.
25 чэрвеня на сайце petitions.by зʼявілася петыцыя супраць вайсковых парадаў і петыцыя за правядзенне такіх шоу ў Менску.
ЮВ, belsat.eu