У Менску гасілі моцны пажар, слуп дыму падняўся на некалькі дзясяткаў метраў


22 траўня каля 16:30 ратавальнікі выехалі гасіць пажар на вуліцу Славінскага ў Менску.

Абноўлена (17:55). Пажар ліквідаваны, пацярпелых няма.

Пажар у Менску

Усход сталіцы зацягнула чорным дымам. Як патлумачыла МНС у «Twitter», загарэлася пластмаса, таму з’явіўся такі моцны чорны дым.

Паводле стану на 17:06 пажар на Славінскага быў лакалізаваны, пасля чаго пачалася ліквідацыя агню.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў