У Менску гарэў інтэрнат, эвакуявалі 60 асобаў


Пакой пасля пажару

У сталіцы гарэў інтэрнат.

Здарэнне адбылося раніцай 19 траўня на вуліцы Дзянісаўскай, паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, пабачылі моцны дым, які ішоў з вакна на трэцім паверсе дзевяціпавярховага будынку.

Напярэдадні адна з жыхарак інтэрнату разам з суседкай-пенсіянеркай глядзела ў сваім пакоі тэлевізар. Жанчыны заснулі. Раніцай наймальніца пакою пачула трэск у тэлевізары і пабачыла дым. Яна абудзіла суседку, набрала вядро вады і спрабавала пагасіць пажар. Але самастойна зрабіць гэта не змагла.

Ратавальнікі эвакуявалі з інтэрнату 60 асобаў. Суседку-пенсіянерку шпіталізавалі з папярэднім дыягназам «атручванне прадуктамі гарэння».

НМ, belsat.eu, фотаздымак з сайту МНС

Стужка навінаў