У Менску гарэў электробус (Фота)


Электробус, выпушчаны на ААТ «Белкамунмаш», загарэўся сёння раніцай ля дыспетчарскай станцыі «Дружная».

Гэта ўжо другі выпадак загарання электробусаў у сталіцы за апошнія некалькі дзён: упершыню такі інцыдэнт адбыўся 14 верасня на вуліцы Ваўпшасава.

Сёння загарэўся электробус, які курсуе па маршруце № 43. Да прыезду ратавальнікаў узгаранне ліквідаваў кіроўца машыны, пасажыры пры гэтым не пацярпелі.

У ААТ «Белкамунмаш» сцвярджаюць, што ўзгаранне адбылося з-за вентылятараў, што знаходзяцца ў салоне:

«Вентылятары і ў гэтым, і ў мінулым электробусе, які гарэў, былі ўсталяваныя ў розных месцах, але яны зробленыя адным вытворцам – галандскай фірмай. Мы думалі, што першая машына загарэлася з-за перапрашыўкі, аказалася не. Цяпер мы будзем працаваць з пастаўшчыком, напэўна, ужытыя нейкія незразумелыя матэрыялы. Не павінна такога адбывацца», – распавёў дырэктар навукова-тэхнічнага вытворчага цэнтру «Белкамунмаш», галоўны канструктар Алег Быцко.

Вентылятары ў салонах электробусаў адключылі, але як сцвярджае вытворца, на камфорт пасажыраў гэта не паўплывае: «цяпер вентылятары не патрэбныя, не той сезон, цяпер у электробуса працуе ацяпленне».

Глядзець таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by, фотаздымак прэс-службы МНС

Стужка навінаў