У Менску гарэла маршрутка з 15 пасажырамі


Супрацоўнікі МНС аператыўна ліквідавалі пажар. Кіроўцы іншых аўтамабіляў таксама дапамагалі збіць полымя. 15 асобаў, якія знаходзіліся ў салоне, не пацярпелі.

Mercedes Sprinter загарэўся раніцай на вуліцы Сурганава. Прычына пажару высвятляецца. Адна з пасажырак паведаміла кіроўцу пра дзіўны пах у салоне. Аднак ён гэтую інфармацыю праігнараваў. Праз некаторы час маршрутка загарэлася, піша kp.by.

ДР belsat.eu паводле mchs.gov.by

Стужка навінаў