У Менску эвакуявалі шматпавярховік з-за снараду да супрацьтанкавага гранатамёту


Супрацьтанкавы гранатамёт. Ілюстрацыйны здымак Мінабароны РБ

Прычынай эвакуацыі шматпавярховіка стаў вучэбны снарад.

Пасля атрымання сігналу аб падазроным прадмеце жыхароў шматпавярховіка эвакуявалі.

Сігнал у МНС паступіў 13 кастрычніка а 15:00, распавёў начальнік прэс-службы ўнутраных войскаў МУС Уладзімір Пархомцаў.

На месца прыбыў разлік сапёрна-піратэхнічнай групы выбуховатэхнічнага цэнтру ўнутраных войскаў. Міліцыянты з Савецкага РУУС правялі эвакуацыю жыхароў з пад’ездаў.

Агляд паказаў, што гэта быў вучэбны снарад да ручнога супрацьтанкавага гранатамёту, які не ўяўляў небяспекі.

Жыхарам дазволілі вярнуцца ў кватэры.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў