У Менску даражэе праезд у грамадскім транспарце


Праезд у грамадскім транспарце Менску падаражэе з 1 лістапада – адпаведнае рашэнне прыняў Менгарвыканкам.

Квіток на адну паездку на наземным гарадскім транспарце будзе каштаваць 60 капеек, на метро – 65 капеек, у аўтобусах экспрэсных маршрутаў – 75 капеек. Набыць квіток у кіроўцы наземнага гарадскога транспарту можна будзе за 65 капеек.

Праязны на каляндарны месяц на аўтобус, ці тралейбус, ці трамвай абыйдзецца ў 27 руб., на метрапалітэн – 29,25 руб., на экспрэс-аўтобус – 33,75 руб. У сярэднім кошт праязных вырасце на 12-13%.

У папярэдні раз праезд у грамадскім транспарце даражэў у снежні 2016-га.

КА, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў