У Менску чатыры чалавекі на дзве гадзіны захраслі на атракцыёне


Пра інцыдэнт у Парку Чалюскінцаў у сваім «Twitterʼы» напісала Менскае гарадское ўпраўленне МНС.

На атракцыёне «Супер-8» захрасла і спынілася цялежка.

Паводле відавочцаў, справа ў тэхнічным стане атракцыёну.

«Ён жа быў выраблены ледзь не 20 гадоў таму. Для гэтай кабінкі, разлічанай на шэсць чалавек, не хапала вагі, каб яна паехала. Супрацоўнікі атракцыёну паклалі на два пустых сядзення мяшкі з пяском», – распавёў onliner.by Аляксандр.

У МНС паведамілі, што працаўнікі атракцыёна самастойна паставілі вышку і спусцілі на зямлю наведнікаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў