У Менску будзе 451 пункт выдачы рыдлёвак для ўборкі снегу


Калі вашую машыну заваліла снегам, то можна пазычыць рыдлёўку ў ЖЭУ, дворнікаў і ў ЖБСК (жыллёва будаўнічыя спажывецкія кааператывы), паведаміў генеральны дырэктар «Менскай гарадской жыллёвай гаспадаркі» Віталь Смірноў.

Больш за 2000 рыдлёвак знаходзяцца ў старэйшых па падʼездах. 7000 інструментаў – у распараджэнні дворнікаў. Яшчэ каля 7000 рыдлёвак і скрабкоў знаходзяцца ў ЖЭУ.

На абслугоўванні сталічных ЖЭУ 6 562 сталічных дамоў, а плошча, якая падлягае ўборцы падчас снегападаў – больш за 10 млн кв. м.

ЮВ, belsat.eu, паводле minsknews.by

Стужка навінаў