У Менску пратэстуюць супраць судовага беззаконня. Стрым


Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры» праводзяць сёння пікет на плошчы Свабоды ў Менску. Глядзіце наш анлайн!

Publié par «Белсат» sur mercredi 16 août 2017

На плошчы Свабоды ў Менску адбыўся пікет актывістаў грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры».

12.04. Удзельнікі пікету перадалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі ў ягоную адміністрацыю.

 

10.59. Тамара Сергей кажа, што заяўка на правядзенне пікету была накіраваная ў Менгарвыканкам яшчэ 31 ліпеня, але ніякага адказа яна не атрымала.

10.54. “Батура (былы старшыня Менаблвыканкаму” – “Белсат”) і яго сябры на свабодзе, хаця яны мусяць сядзець у турме”, – кажа адна з удзельніц пікету.

10.52. Тамара Сергей заявіла, што пасля пікету ўдзельнікі акцыі пойдуць да адміністрацыі прэзідэнта, каб перадаць свой зварот.

10.40. На пікет прыйшло чатыры чалавекі: лідарка ініцыятывы Тамара Сергей і яшчэ тры жанчыны. Яны трымаюць плакаты і патрабуюць адстаўкі старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы. Акцыю здымаюць на камеры супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Актывісты ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры», якая была створана яшчэ ў 2007 годзе, не ў першы раз пратэстуюць супраць беззаконня ў судах. У мінулы раз акцыю планавалася правесці 23 чэрвеня 2016 года, але пікет быў сарваны праз прэвентыўные затрыманні лідара ініцыятывы Тамары Сергей і яшчэ двух чалавек, якія збіраліся прыняць удзел у пратэсце.

ІІ, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары