У Менску будуць маліцца за айца Надсана


29 красавіка а 5 вечара ў Чырвоным касцёле св.Сымона і Алены адбудзеца імша па святару Аляксандру Надсану. У гэты дзень у Лондане адбудзеца пахаванне святара.

Ён быў апостальскім візітатарам для беларусаў-каталікоў у замежжы. Святар, які штодня маліўся за Беларусь, памёр 15 красавіка ў 88-гадовым узросце.

Аляксандр Надсан быў выпускніком матэматычнага факультэта Лонданскага ўніверсітэта. У 1951годзе ён стварыў Згуртаванне беларусаў Вялікай Брытаніі. У 1958 годзе прыняў святарскае свячанне. Больш за 10 год быў дырэктарам школы-інтэрнату імя Кірылы Тураўскага пры Беларускай каталіцкай місіі. Аляксандр Надсан заснаваў і кіраваў знакамітай бібліятэкай імя Францішка Скарыны ў Лондане. Ад 1989 года ён з’яўляўся старшынёй Беларускага камітэта дапамогі ахвярам радыяцыі ў Вялікабрытаніі. Айцец Аляксандр Надсан з’яўляецца ганаровым доктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні.

ЛЛ, belsat.eu

Стужка навінаў