У Менску будаўнік праляцеў 44 м ў кабіне падʼёмнага крана


Здарэнне адбылося раніцай 11 ліпеня на вуліцы Аэрадромнай.

Пры ўздыме арматуры, якая важыла каля 100 кілаграмаў, кран абрынуўся на суседнюю будаўнічую пляцоўку, дзе мае паўстаць шматкватэрны дом. Ён закрануў вежавы кран, у якім знаходзіўся 31-гадовы машыніст.

Са спалучанай траўмай цяжкай ступені будаўніка забралі ў шпіталь.

На месцы вядуцца аварыйныя і аднаўленчыя працы. Прычына здарэння высвятляецца.

ДР belsat.eu паводле МНС

 

Стужка навінаў