У Менску беспрацоўны падпаліў дзверы сяброў і суседзяў


29-гадовы мянчук нападпітку пасля бяседы са знаёмымі зайшоў у адзін з дамоў у раёне станцыі Калядзічы і вырашыў праверыць дзверы на трываласць.

Спачатку мужчына падпаліў дыванок каля ўваходных дзвярэй кватэры на першым паверсе. Суседзі адчулі пах гару і абудзілі гаспадыню кватэры.

Перад уцёкамі ў тым жа пад’ездзе ён падпаліў два сядзенні дзіцячых ровараў, а пасля спрабаваў спаліць дзверы сябра і суседзяў.

Пʼянага хулігана затрымалі. За наўмыснае пашкоджанне маёмасці яму можа пагражаць ад трох да дзесяці гадоў турмы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў