У Менску арыштавалі анархістаў і правялі ў іх ператрусы пасля нападу на будынак БТ


Праваахоўнікі пачалі пераслед падазраваных у заліванні чырвонаю фарбаю лагатыпу кампаніі ды галоўных дзвярэй.

Паводле аўтараў «Анархічнага чорнага крыжа Беларусі», увечары 13 чэрвеня міліцыянты затрымалі дзяўчыну і хлопца (імёны не паведамляюцца), якія цяпер знаходзяцца ў Першамайскім РУУС па падазрэнні ва ўдзеле ў акцыі. Ператрусы прайшлі, прынамсі, у двух чалавек. На маладзёнаў завялі крымінальную справу за злоснае хуліганства.

Інцыдэнт здарыўся 9 чэрвеня. Невядомыя ў масках закідалі чырвонай фарбаю фасад будынку «Белтэлерадыёкампаніі». Акцыя была скіраваная супраць «прапагандыстаў, якія дапамагаюць рэжыму здзяйсняць злачынствы».

У прэс-службе «БТ» назвалі нападнікаў «малярамі-кідаламі» і заявілі, што імёны аўтараў «акту сучаснага мастацтва» хутка будуць вядомыя грамадскасці.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў