У Менску адмянілі канцэрт вядомага рэпера Элджэя


Гэткае рашэнне прынялі арганізатары мерапрыемства пасля атрымання новых патрабаванняў Генпракуратуры ў справе яго правядзення.

Канцэрт меўся адбыцца 17 красавіка ў Prime Hall.

На мінулым тыдні продаж квіткоў на мерапрыемства прыпынілі, Генпракуратура праводзіла праверку. Сёння ў сацсетках арганізатары напісалі, што не могуць выканаць патрабаванні заканадаўства РБ, таму адмяняюць канцэрт.

«Каментароў у нас няма. У сувязі са зменаю ўмоваў гастрольнага пасведчання мы не зможам праводзіць канцэрт. Сярод новых патрабаванняў – павялічыць узроставае абмежаванне наведнікаў з 16 да 18 гадоў і шэраг іншых умоваў», – сказалі арганізатары журналісту TUT.BY.

Як і дзе атрымаць грошы за набытыя квіткі

Элджэй не першая ахвяра цэнзуры Генпракуратуры. Раней ведамства забараніла канцэрт расейскага рэпера FACE ды Behemoth праз «ненарматыўную лексіку, грэбаванне маральнымі і культурнымі каштоўнасцямі, прапаганду распушчанасці ў сексуальных адносінах…»

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары