7 лістапада ў Менску адкрыюць новы помнік Леніну. Фотаздымкі


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”389856″ img_size=”large”][vc_column_text]7 лістапада ў Менску адкрыюць чарговы помнік Уладзіміру Леніну – паводле «просьбы камуністаў».

На самой справе, новы Ленін – гэта пачышчаны і перафарбаваны стары Ленін, які стаяў раней ва ўнутраным двары заводу. «Помнік часта перафарбоўвалі: то ў шэры, то ў зялёны, і цяпер мы яго чысцім, робім новы пастамент», – распавёў Андрэй Сусленка, намеснік гендырэктара МТЗ па ідэалогіі, кадрах і сацыяльным развіцці.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”389840″ img_size=”large”][vc_column_text]Сусленка ўдакладніў, што кіраўніцтва заводу прыняло пастанову выставіць помнік за тэрыторыю заводу пасля зваротаў «ветэранаў і камуністаў».[/vc_column_text][vc_single_image image=”389844″ img_size=”large”][vc_column_text]Напярэдадні ўсталявання помніка завадская газета  «Беларус-МТЗ» правяла апытанне сярод рабочых пра стаўленне да помніка. Згодна з выданнем, усе апытаныя падтрымалі ініцыятыву.

«Помнік – гэта памяць пра былыя часы, пра гісторыю заводу і нашую маладосць. Яго проста немагчыма адсюль прыбраць, бо разам з тым мы знішчым нашу гісторыю», – сказала працаўніца Наталля.

 

[/vc_column_text][vc_single_image image=”389852″ img_size=”large”][vc_column_text]Невядома, ці былі крытычныя каментары, але ў друк яны не патрапілі.

Стужка навінаў