У Менску адбыўся мітынг у падтрымку расейскай вайсковай аперацыі ў Сірыі


Прадстаўнікі сірыйскіх арганізацый зладзілі мітынг ля расейскай амбасады ў Менску, каб падтрымаць аперацыю расейскіх вайскоўцаў у Сірыі.

На акцыю, якая адбылася сёння, прыйшлі прадстаўнікі сірыйскай амбасады, сірыйскай грамады ды Саюзу сірыйскіх студэнтаў. Яны перадалі словы падзякі расейскім дыпламатам за вайсковую дапамогу, перадае «РИА Новости».

«Наш прыход у амбасаду Расеі – гэта выражэнне адзінай пазіцыі супраць міжнароднага тэрарызму», – заявіў прадстаўнік сірыйскай амбасады.

На яго думку, дзеянні Расеі цалкам адпавядаюць нормам міжнароднага права, таму што барацьба вядзецца на просьбу законнага ўраду Сірыі.

Прадстаўнікі Сірыі прынеслі на месца акцыі некалькі кошыкаў з кветкамі, што былі аформленыя ў колеры расейскага і сірыйскага сцягоў.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары