У Менску адбыўся чэмпіянат па паяданні клёцак

video

26 чэрвеня ў рэстаране «Настальгія» ў Менску адбыўся чэмпіянат па паяданні бульбяных клёцак. У турніры ўзялі ўдзел12 асобаў. За 25 хвілін ім трэба было зʼесці як мага больш клёцак.

Пераможцам спаборніцтва стаў шматразовы клёцкавы чэмпіён з Полацку. За вызначаны час Уладзімір паспеў зʼесці 15 вялікіх клёцак агульнай вагою ў 3,3 кг.

ЮВ, belsat.eu, паводле nn.by

Глядзі таксама
Каментары