У Менску адбылася акцыя памяці ахвяраў трагедыі на Нямізе


Усяго каля 10 хвілінаў, якія забралі жыцці больш як паўсотні чалавек. 18 гадоў таму здарылася адна з найцяжэйшых трагедыяў у найноўшай гісторыі Беларусі.

У гадавіну сімвалічным ушанаваннем сталі знічы і кветкі на прыступках да станцыі метро «Няміга».

Гісторыя трагедыі

30 траўня 1999 года ў цісканіне ў падземным пераходзе да станцыі «Няміга», імкнучыся схавацца ад нечаканай навальніцы падчас канцэрту, загінулі 53 асобы. Збольшага маладзёны ад 14-ці да 20-ці гадоў, а таксама два міліцыянты, якія намагаліся спыніць натоўп. Пасля трагедыі распачалі крымінальную справу за службовую нядбайнасць супраць шэрагу чыноўнікаў Менскага гарвыканкаму, аднак праз тры гады спынілі нібыта праз сканчэнне тэрміну даўніны.

ГВ, «Белсат», фота: kp.by

Стужка навінаў