У Менску 30 траўня і 9 чэрвеня абмяжуюць продаж алкаголю


У дні правядзення «Апошняга званка» і выпускных вечароў забарона будзе дзейнічаць з 08:00 30 траўня да 08:00 31 траўня і з 08:00 9 чэрвеня да 08:00 10 чэрвеня. Адпаведнае рашэнне прыняў Менгарвыканкам.

У гэтыя перыяды перастануць прадаваць піва і слабаалкагольныя напоі з доляй этылавага спірту не больш за 7%. Абмежаванні не закрануць продажу алкаголю ва ўстановах грамадскага харчавання.

Такія меры ў сталіцы дзейнічаюць штогод. Таксама нельга будзе прыносіць алкаголь на выпускныя вечары, выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы і запускаць у неба ліхтарыкі.

Сёлета агульнаадукацыйную школу заканчваюць 10 178 выпускнікоў адзінаццатых класаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў