У Менску 30 траўня і 12 чэрвеня абмежаваны продаж алкаголю


Пра гэта паведаміла прэс-служба Менгарвыканкаму. Продаж алкагольных напояў абмежаваны з-за «Апошняга званка» і правядзення выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі сталіцы.

Алкаголь будуць прадаваць толькі у пунктах грамадскага харчавання ў разліў. Згодна з рашэннем Менгарвыканкаму, абмежаванне будзе дзейнічаць з 00.00 да 24.00 30 траўня і 00.00 да 24.00 12 чэрвеня.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары