У Менску 1 траўня быў пабіты тэмпературны рэкорд, які трымаўся 40 гадоў


У Менску 1 траўня пабіты тэмпературны рэкорд 1977 году.

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Учора паветра ў сталіцы прагрэлася да 27,4 градуса. Раней самая высокая тэмпература ў першы дзень траўня была ў 1977 годзе – 26,7 градуса.

Сёння ў Беларусі чакаецца ад 19 да 25 градусаў цяпла, на паўднёвым усходзе – 26-29 градусаў. Будзе пераменная воблачнасць, днём пераважна на поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Прагназуецца няўстойлівы слабы вецер, пры навальніцах парывісты.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў