У менскім метро пасяліўся кажан


Каля дзвярэй адміністрацыйнага корпуса Менскага метрапалітэна супрацоўнікі знайшлі кажана. Работнік метро ўзяў яго, сфатаграфаваў і дапамог замацавацца на будынку, інфармуе belta.by.

Старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі малекулярнай заалогіі НПЦ (навукова-практычнага цэнтру) НАН Беларусі па біярэсурсах Валерый Дамброўскі вызначыў знойдзеную жывёлу як позняга або двухколернага кажана. Паводле яго, гэтыя віды даволі распаўсюджаныя ў нашай краіне. Яны любяць сяліцца там, дзе жыве чалавек, і карыстаюцца выгодамі гарадоў. Напрыклад, ловяць насякомых каля ліхтароў уначы.

kazhan-0410-2

Мяркуецца, што знойдзены кажан шукаў месца, дзе заснуць, але сутыкнуўся з нейкімі праблемамі.

Фота: belta.by

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў