У менскім метро пасажыр зваліўся пад цягнік


Здарэнне адбылося на станцыі «Купалаўская» а 12:25. Рух цягнікоў спыніўся на Аўтазавадской лініі.

Інфармацыю пацвярджаюць у прэс-службе сталічнага метрапалітэну.

Рух аднавілі ў 12:38.

Паводле відавочцаў, цягнікі не спыняюцца на «Купалаўскай».

Падзенне было смяротным, інфармацыю пацвярджзілі ў Twitter менскага метрапалітэна.

У 13:46 Купалаўскую адкрылі для пасажыраў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў