У менскім метро на новай лініі з'явіцца наземны вестыбюль і травалатары


Начальнік дырэкцыі па будаўніцтве Менскага метрапалітэну распавёў пра навінкі ў будаўніцтве трэцяй лініі падземкі.

Паводле Паўла Царуна, графікі будаўніцтва выконваюцца, на шэрагу абʼектаў працэс ідзе нават з апярэджаннем.

Царун адзначыў, што на станцыі «Вакзальная» будзе адзін вестыбюль і ён стане першым наземным у сталічным метро.

На гэтай жа станцыі ў пешаходных тунэлях усталююць травалатары – дарожкі, якія рухаюцца па гарызантальнай паверхні і дазваляюць паскорыць альбо палегчыць перамяшчэнне пешаходаў.

На ўсіх станцыях будуць усталяваныя аўтаматычныя дзверы вышынёй 170 см на перонах, якія абароняць пасажыраў ад падзення на рэйкі. Не выключана, што іх вытворца будзе замежны.

ДР belsat.eu паводле minsknews.by

Стужка навінаў