У менскім метро 20 % вагонаў павінны быць спісаныя, але ездзяць далей


Прадстаўнікі менскага метрапалітэну распавялі пра састарэлыя вагоны і забарону на сэлфі ў падземцы.

З 360-ці вагонаў менскага метро 68 эксплуатуюцца са дня адкрыцця, то бок больш за 30 гадоў. Вагоны-старажылы ўжо выпрацавалі свой рэсурс, прызнаўся на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Менскі метрапалітэн» Алег Круглоў.

Паводле яго, летась 60 вагонаў мадэрнізавалі, чым працягнулі іх тэрмін службы да 2020-га года. Цяпер прадпрыемства плануе далей мадэрнізоўваць старыя вагоны альбо набываць новыя.

Яшчэ адна заява, якая была зробленая на сённяшняй прэс-канферэнцыі, тычацца сэлфі ў падземцы. Як заявіў прэс-сакратар метрапалітэну Андрэй Кузьмін, забарона на сэлфі застанецца.

«Менскі метрапалітэн, пры ўсёй павазе да іншых відах транспарту, больш спецыфічны абʼект транспартнай інфраструктуры. Чаму было прынята рашэнне забараніць фотаздымку ў сталічнай падземцы? Часам людзі пераходзяць межы дазволенага. У выніку ў сацыяльных сетках, на розных інтэрнэт-рэсурсах зʼяўляліся фатаграфіі, якія паказвалі Менскі метрапалітэн у зусім непрывабным выглядзе», – адзначыў Андрэй Кузьмін.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, minsknews.by

Стужка навінаў