У менскім аэрапорце затрымалі японца з арсеналам зброі


На нацыянальным лётнішча «Менск» беларускія праваахоўнікі затрымалі грамадзяніна Японіі за спробу незаконнага перамяшчэння зброі з тэрыторыі Украіны.

Мытнікі і служба авіяцыйнай бяспекі аэрапорту «Менск» звярнулі ўвагу на вялікі паходны заплечнік грамадзяніна Японіі, які ляцеў з Украіны ў Абʼяднаныя Арабскія Эміраты з перасадкай у Менску.

????????????????????????????????????

«Дагляд багажу пацвердзіў, што ў торбе быў цэлы арсенал частак зброі: замкі да карабіна, магазіны да аўтаматаў Калашнікава і да пісталетаў, патроны, аптычныя прыцэлы, спускавыя гаплікі, штык-нажы і іншыя складовыя часткі агнястрэльнай зброі », – цытуе прэсавую групу аэрапорту «Інтэрфакс».

Экспертыза ўпраўлення Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў Беларусі па Менску ідэнтыфікавала гэтыя прадметы як кампаненты агнястрэльнай зброі, прыдатныя для стральбы.

japanese3

Уладальнік багажу не змог прадʼявіць супрацоўнікам мытні дакументы на набыццё і перасоўванне частак стралковай зброі і адмовіўся ад тлумачэнняў, дзе і навошта набыў іх.

Японца затрымалі, вядзецца праверка.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары