У менскім аэрапорце прызямліўся 3-мільённы пасажыр


Жанчына прыляцела авіярэйсам з Санкт-Пецярбургу.

Паводле Міністэрства транспарту і камунікацыяў, апошнія некалькі гадоў аэрапорт упэўнена ішоў да такога выніку. Тое, што да дасягнення засталося зусім крыху, стала зразумела ўжо ў верасні.

3-мільённыя пасажырка прыляцела рэйсам № B2-942 Санкт-Пецярбург–Менск.

Агулам пасажыраплынь у Нацыянальным аэрапорце за дзевяць месяцаў 2016 года вырасла на 26,8 %.

Больш за траціну пасажыраў, якія абслугоўваюцца Нацыянальным аэрапортам Менск, лятуць транзітам. Да канца 2016 года аэрапорт разлічвае абслужыць 3,5-мільённага пасажыра.

ДД

Глядзі таксама
Каментары