У менскай краме распачалі «гібрыдную вайну» алеем? (ФОТАФАКТ)

photo

У адной з крамаў сеткі «Белмаркет» на вуліцы Куйбышава днямі на стэндзе з алеем зніклі бутэлькі ўкраінскіх вытворцаў, а замест іх з’явіліся выключна расейскія.

Алей быў выраблены ў Краснадарскім краі, але на этыкетках было напісана «Севастопольское» з аранжава-чорнай стужкай, «Крымчанка», «Крымский ГОСТ».

Zrzut ekranu 2016-08-16 o 17.34.43

14063749_1275131002539928_4219749784124645218_n

Прадавачкі патлумачылі журналісту belsat.eu, што самі не звярнулі ніякай увагі на этыкеткі і не могуць сказаць, чаму няма ўкраінскага алею. Літаральна на наступны дзень бутэлькі з аранжава-чорнымі стужкамі са стэнда зніклі. Ніхто ў краме не даў уцямнага адказу і на гэты конт.

ЛЛ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары