У менскай кнігарні «Светач» прадаюць кнігу з баевіком Матаролам на вокладцы (Фотафакт)


Кніга Захара Прылепіна з выявай баевіка Матаролы на вокладцы
Кніга Захара Прылепіна з выявай баевіка Матаролы на вокладцы
Кнігі Захара Прылепіна

[/vc_column_text][vc_column_text]Наведнікі кнігарні «Светач» у Менску звярнулі ўвагу, што ў краме свабодна прадаецца кніга расейскага аўтара Захара Прылепіна «Всё, что должно разрешиться…» з выявай баевіка Матаролы на вокладцы.

Побач з Матаролам можна распазнаць таксама кіраўніка ДНР Аляксандра Захарчанку ды іншых баевікоў-тэрарыстаў.


Захар Прылепін – расейскі аўтар, які мае нацыянал-бальшавіцкія погляды. З канца мінулага года Прылепін зʼяўляецца дарадцам кіраўніка ДНР Аляксандра Захарчанкі.

У ліпені 2015 года ўкраінскія пісьменнікі Юры Андруховіч і Сяргей Жадан адмовіліся ўдзельнічаць у дыскусіі з Захарам Прылепіным, якая павінна была адбыцца на літаратурным фестывалі ў Нямеччыне. Жадан адзначаў, што лічыць бессэнсоўным дыскутаваць з «адным з расейскіх пісьменнікаў, прыхільнікам «Наваросіі», які пасля паездак на Данбас піша тэксты пра гераічныя апалчэнні і ўпарта кляйміць кіеўскую хунту».

Баявік Матарола – адзін з лідараў баевікоў ДНР. Матарола паходзіў з Рэспублікі Комі ў Расеі. 16 кастрычніка ён загінуў ад выбуху ў ліфце дому, дзе жыў.

Служба бяспекі Украіны абвінавачвала Матаролу ў здзеках, катаваннях і публічных расстрэлах людзей. Па словах кіраўніка следчага ўпраўлення СБУ Васіля Воўка, вызваленыя закладнікі сведчаць пра тое, што Матарола «проста падыходзіў і з пісталета забіваў людзей».

«Я не магу падзяліць: расейцы, беларусы, украінцы – для мяне гэта цяпер выключна рэгіянальнае дзяленне», – падкрэсліваў Матарола ў гутарцы з прадстаўнікамі расейскага прапагандысцкага каналу «Russia Today».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў