У Менск прыяжджае прапагандыст Салаўёў

video

Маладафронтаўцы супраць Салаўёва

«Малады фронт«» заклікае 25 лістапада а 18-й гадзіне прыйсці да Палацу Рэспублікі – каб пратэставаць супраць прыезду расейскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва.

«Гэта не першы візіт расейскіх прапагандыстаў у Менск. Паказальна, што людзі, якія заяўляюць, што Беларусь гэта не самастойная дзяржава, а частка Расеі ці «расейскага міру», свабодна ездзяць па Беларусі і ладзяць свае прапагандысцкія шоу у лепшых залах», – такі тэкст зʼявіўся на старонцы «Маладога фронту» у «Facebookʼу».

У паведамленні таксама гаворыцца пра тое, што прадстаўнікам творчай беларускай эліты не даюць магчымасці выступаць увогуле, у той час, як «адзін з ідэолагаў расейскага шавінізму ладзіць свой выступ у вялікай залі Палаца Рэспублікі».

Чытайце таксама >>> Дашкевіч – міліцыянтам: «Калі вы заклапочаныя, смакчыце дубінку ўдома»

«Мы мяркуем, што варта выйсці супраць выступу расейскага прапагандыста Салаўёва, каб засведчыць, што значная частка беларускага грамадства выступае супраць прапаганды вайны і нянавісці, якія мы цяпер чуем з вуснаў Крамля і расейскіх медыях. Таксама важна, каб расейскія імперцы не адчувалі сябе ў Беларусі як дома, але ведалі, што яны нязваныя госці на чужой зямлі», – тлумачыць сэнс акцыі маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі.

НМ / ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары