У Менск прыехаў кіраўнік Туркменістану


11 траўня пачаўся візіт Гурбангулы Бердымухамедава ў Беларусь, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Лідар Туркменістану правядзе перамовы з кіраўніком Беларусі і абмяркуе «стан ды перспектывы беларуска-туркменскай супрацы». Па выніках перамоваў «у прысутнасці лідараў дзвюх краінаў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў».

Лукашэнка і Бердымухамедаў таксама возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў пасольства Туркменістану. Візіт туркменскага лідара скончыцца 12 траўня.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў