У Менск прыбыў спецпрадстаўнік ЕЗ па правах чалавека


Спецпрадстаўнік ЕЗ па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс сустрэнецца з прадстаўнікамі ўладаў, палітычных партыяў і праваабаронцамі.

У нашую краіну ён прыбыў увечары 8 сакавіка. Такі візіт ладзіцца ўпершыню «дзеля спрыяння далейшаму развіццю дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і ЕЗ, які быў адноўлены ў ліпені 2015 года», адзначаюць у МЗС.

Раней паведамлялася, што візіт Ламбрынідзіса будзе працягвацца да 11 сакавіка. Ён сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускіх уладаў, а таксама палітычых партыяў, грамадзянскай супольнасці і з праваабаронцамі.

Прэс-сакратар МЗС: «Белсат» да медыяў не адношу

Сёння спецпрадстаўнік ЕЗ сустракаецца са старшынём Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам і абмяркуе развіццё дыялогу па правах чалавека.

10 сакавіка Стаўрас Ламбрынідзіс возьме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па праблеме смяротнага пакарання, якая пройдзе ў менскім гатэлі «Рэнесанс».

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў